Город Береза (Брестская обл.)
Город Береза (Брестская обл.)
Руины костела и монастыря картезианцев.
XVII век.
Адзін з буйнейшых на Беларусі кляштарных комплексаў быў пабудаваны ў XVII стагоддзі італьянскімі архітэктарамі на сродкі падканцлера Вялікага Княства Літоўскага К.Сапегі. Даволі рэдкі ордэн манахаў-картэзіянцаў валодаў тут вельмі значнай маемасцю: яму належылі вялізныя зямельныя угоддзі, навакольныя лясы і рэкі, на яго працавалі амаль 2, 5 тысячы сялян. Комлекс кляштара будаваўся, відаць, з улікам надзвычай строгага статусу ордэна. Ен быў надзейна ізаляван ад знешняга свету крэпасной сцяной з вежамі, а трапіць у яго можна была толькі праз магутную браму з байніцамі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што і шмат’ярусная вежа-званіца з вузкімі вокнамі, захаваўшаяся ад разбуранага касцела, выконвала абарончыя функцыі. Так ці інакш, але баявыя дзеянні не абміналі кляштар. У час Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў ен быў моцна разбураны шведамі, а ў XIX стагоддзі за ўдзел манахаў у антыцарскіх паўстаннях зачынены, канфіскаваны ў казну і затым разабраны на цэглу, з якой у горадзе пабудавалі казармы. Дарэчы, з «абарончай» тэмай кляштар звязан і зараз: на частцы ягонай тэрыторыі цяпер знаходзіцца вайсковая частка.
Закрыть окно