Бобруйская крепость
1807-36 г. |
Бабруйская крэпасць
значна менш вядомая, чым Брэсцкая, хаця яны шмат у чым падобныя па задачах, маштабах
і часу будаўніцтва. Закладзена яна была па ўказу цара Аляксандра I ад 16 чэрвеня
1810 года ў сувязі з ускладніўшымся знешнепалітычным становішчам і павінна была
прыкрываць статэгічна важны напрамак у цэнтр Расіі. Да Айчыннай вайны 1812 года
паспелі ўзвесці толькі частку крэпасных умацаванняў, тым не менш французскія войскі
так і на адважыліся штурмаваць яе, чатыры месяцы пратрымаўшы гарнізон у аблозе.
Па-сапраўднаму маштабнае будаўніцтва вялося ўжо пазней, аж да 1836 года. У выніку
Бабруйск, які стаіць на рацэ Бярэзіне, быў пераўтвораны ў горад-крэпасць з разгалінаванай
сістэмай бастыенаў, вежаў, фортаў і г.д. Тут служылі будучыя дзекабрысты Мураўеў-Апостал,
Бястужаў-Румін і інш., распрацоўваючы свае тайныя планы.
Вялікай ваеннай славы Бабруйскай крэпасці здабыць не давялося, з цягам часу яе
перавялі з першага класа абароназдольнасці ў другі, а затым пачалі выкарыстоўваць
пад склады. Шмат якія з тых умацаванняў стаяць у горадзе і цяпер, некаторыя выкарытоўваюцца
і пад вайсковыя, і пад гаспадарчыя, і пад іншыя мэты. |