Брестская крепость Форт № 5 1873 г.
Брестская крепость
Форт № 5
1873 г.

См. также фото Brest_1
См. также фото Brest_2
См. также фото Brest_3
Брэсцкая крэпасць пераважнай большасці людзей вядома ў абліччы цытадэлі, гераічна прыняўшай на сябе першы ўдар гітлераўскіх войск у Вялікай Айчыннай вайне. Між тым, нават мясцовыя жыхары ведаюць аб крэпасці далека не ўсе. Гэта магутнае абарончае ўмацаванне на заходніх рубяжах Расійскай імперыі зусім не абмяжоўвалася цэнтральнымі ўмацаваннямі, узведзенымі на месцы старадаўняга Брэста ў 1830-40-х гадах. Ужо праз некалькі дзесяцігоддзяў ў сувязі з імклівым развіццем артылерыі крэпасць трэба было мадэрнізаваць. Для гэтага ў 1870-х гадах было прынята рашэнне аб будаўніцтве знешняга кола абароны з умацаваных фортаў, размешчаных на адлегласці некалькіх кіламетраў адзін ад аднаго і здольных весці кругавую абарону. Да I сусветнай вайны іх было ўзведзена больш дзесятка. Адным з першых у 1873 годзе быў пабудаваны форт №5 - кругавое збудаванне з бетону і сталі плошчай каля 1 кв.км, абкружанае равамі з вадой. Дарэчы, ен і захаваўся лепш за іншыя. Зараз у ім абсталеўваюць музей фартыфікацыі. Аднак па іроніі лесу, Брэсцкай крэпасці ні разу не ўдалося цалкам выканаць свае абарончыя функцыі: у час I сусветнай рускія войскі з тактычных меркаванняў пакінулі яе без бою, а на пачатку Вялікай Айчыннай яна ўжо не была непрыступнай для сучаснай зброі.

Развернуть на весь экран brest_4.jpg Закрыть окно