Город Быхов (Могилевская обл.)
Быховский замок XVII в. |
Невялікі
гарадок Быхаў на Магілеўшчыне некалі быў адным з найбольш умацаваных
прыватнаўласніцкіх пасяленняў на тэрыторыі Беларусі. У канцы XVI-пачатку
XVII стагоддзяў магнаты Вялікага Княства Літоўскага Хадкевічы, а затым
Сапегі пераўтварылі Быхаў ў сапраўдны горад-крэпасць, акружаны землянымі
валамі, равамі, бастыенамі, крутым берагам Дняпра. Цэнтрам умацаванняў
і ўсяго пасялення стаў замак, ў двары якога былі размешчаны казармы,
а па перыметры стаялі баявыя вежы. Цікавая ваенная гісторыя Быхава.
Умацаваны горад у 1648 годзе не здолела ўзяць казацкае войска Ф.Гаркушы.
У час руска-польскай вайны ў 1655 годзе замак вытрымаў доўгачасовую
аблогу войск гетмана І.Залатарэнкі, у час якой сам гетман быў забіты.
У 1659 годзе Быхаў на працягу 30 дзен вытрымліваў аблогу рускіх войскаў.
У пачатку XVIII стагоддзя, у разгар Паўночнай вайны крэпасць змагалася
то на адным, то на другім баку. Пасля таго, як у адной з вылазак салдаты
гарнізона абрабавалі рускую армейскую казну, угневаны Петр I рушыў
супраць Быхава столькі воіскаў, что горад капітуляваў. Зараз аб бурным
ваенным мінулым у горадзе практычна нічога не нагадвае. Ад умацаванняй
мала что засталося, у замку, акрамя краязнаўчага музея, размешчана
мэблевая фабрыка, баявыя вежы, якія яшчэ засталіся, паступова разбураюцца.
См. также фото byhov_2
|