г. Давыд-Гарадок (Столінскі р-н, Брэсцкая вобл.)
Георгіеўская царква 1726 г.
|
Першапачаткова гэта царква была створана майстрамі
Палескай школы дойлідства яшчэ ў другой палове XVII ст.
Праз паўстагоддзя Георгіеўскую царкву перабудавалі,
і яна набыла той выгляд, у якім дайшла да нашых дзён.
Інтэр'еры царквы былі багата ўпрыгожаны тагачаснымі
майстрамі разьбы па дрэве.
Столінскі раён увогуле з'яўляецца месцам, дзе старадаўняе
народнае драўлянае дойлідства захавалася найбольш багата.
Тут, на Палессі, ва многіх вёсках стаяць цэрквы, якім па 200 і
больш гадоў. Калі аглядаць іх адну за другой, то хутка
становіцца відавочна, што гэта на самой справе адметная
архітэктурная з'ява. У апошнія гады тут сталі з'яўляцца
і новыя, больш прасторныя цэрквы з цэглы. Разам з тым
клапатліва зберагаюцца старыя храмы, але адчыняюць іх
цяпер толькі ў асобныя дні. І зараз у некаторых мясцовых
вёсках можна назіраць карціну, калі побач стаяць адразу
дзве царквы, розніца ва ўзросце якіх складае стагоддзі.
|