в. Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл.) Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (заснаваны ў 1590 г.)
в. Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл.) Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (заснаваны ў 1590 г.)
Каля самога касцёла зараз так разрасліся дрэвы, что здымаць яго зблізку даволі складана. Затое здалёк, асабліва праз возера, ён выглядае вельмі маляўніча. Магчыма, так лепш зразумець задумку яго стваральнікаў - узвесці храм у такім месцы, каб відаць яго было далёка навокал. І гэта ім удалося: не вельмі высокі будынак касцёла, пабудаваны ў рарытэтным гатычна-рэнесансным стылі, за кошт рэльефа ўзвышаецца над забудовай паселішча і вось ўжо 400 гадоў з'яўляецца яго архітэктурнай дамінантай.
Дарэчы, заснаваны ён быў у перыяд росквіту Рэфармацыі на Беларусі як кальвінскі збор. Відаць, адсюль рацыянальнасць кампазіцыі, строгасць і стрыманасць знешніх форм. Але як збор ён дзейнічаў нядоўга. Ужо на пачатку XVII ст., калі кальвінізм пачаў страчваць свой уплыў, храм быў пераасвечаны ў касцёл, якім з'яўляецца і зараз. Крыху пазней да галоўнага фасада была прыбудавана вежа-званіца, потым было яшчэ некалькі рэстаўрацыйных рамонтаў, якія істотна не змянілі яго знешні выгляд. Касцёл дзейнічае, у ім вельмі маляўнічыя інтэр'еры.
Развернуть на весь экран dzeraunaja_1.jpg Закрыть окно