Дер. Гайтюнишки (Гродненская обл.)
Дом-крепость
1613 |
Арыгінальны
помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваў яго для сябе галоўны будаўнік
і загадчык каралеўскімі будынкамі ў Вільні Петр Нонхарт, выхадзец
з Фландрыі. Атрымаўшы Гайцюнішкі ў прыватнае ўладанне, ен збудаваў
тут рэзідэнцыю ў выглядзе мініятурнага замка з чатырма магутнымі вежамі.
Першы паверх прызначаўся для размяшчэння невялікага гарнізона, пакоі
ўладальніка былі размешчаны наверсе. У вялізных падвалах была крыніца,
дазваляўшая ў выпадку неабходнасці вытрымаць доўгачасовую аблогу.
Цяпер крыніца засыпана, але будынак адлогу часам вытрымаў, хаця цяперашнія
яго насельнікі наўрад ці ведаюць гісторыю старога дома - зараз тут
размешчана псіхбальніца для злачынцаў.
Размешчанаму непадалек фамільнаму магільнаму склепу Нонхартаў пашанцавала менш
- час і мясцовы жыхары, шукаўшыя тут скарбы галандцаў, разбурылі яго дашчэнту. |