Дер. Геранены, Ивьевский р-н Гродненской обл.
Руины Гераненского замка. XV-XVI cт. |
У апошнія гады XV
ст. гэты мураваны замак пачалі будаваць пры тагачасным уладальніку Геранен, канцлеры
Вялікага княства Літоўскага і віленскам ваеводзе В.Гаштольдзе. Потым замак некалькі
разоў мяняў гаспадароў, пакуль не трапіў на дзяржаўнае ўтрыманне. Упершыню ен
моцна пацярпеў ў руска-польскую вайну 1654-1671 года, але потым быў узноўлены.
Драматычны лес замка склаўся так, што яго канчатковае разбурэнне адбылося не ў
выніку баявых дзеяннях, а ў мірны час. Яшчэ ў пачатку XIX ст. ен стаяў пусты,
а потым яго пачалі разбіраць на цэглу. Мастак Н.Орда у сярэдзіне XIX ст. намаляваў
ужо толькі руіны, што засталіся к таму часу ад некалі магутнага збудавання.
Сення нават і ад іх мала што засталося, нават знайсці гэтыя руіны няпроста. Адметнай
асаблівасцю замка былі велізарныя валы, якія баранілі яго ад артылерыі. Сярод
гэтых валоў замак хаваўся, нібыта у кратэры вулкана. За апошнія гады ўсе тут шчыльна
зарасло дрэвамі, нібыта ў звычайным лесе. У савецкі перыяд аднойчы быў намер зрабіць
тут парк, нават паставілі ліхтары, але нічога не атрымалась, і зараз жалезныя
слупы іржавеюць сярод раслін побач з рэшткамі старадаўніх муроў. |