Дер. Гольшаны (Гродненская обл.)
Гольшанский замок XVII ст. |
Веска Гальшаны,
некалі цэнтр павятовага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, з XVII
стагоддзя належала Сапегам -- аднаму з найбольш магутных радоў у ВКЛ. Менавіта
як княжацкая рэзідэнція імі і быў пабудаваны тут замак, акружаны валамі і равамі,
якія запаўняліся вадой. Кампазіцыйна замак нагадваў Мірскі, ал ў ім ужо вельмі
адчуваўся ўплыў фламандскай архітэктуры. На жаль, лес гэтага помніка аказаўся
драматычным. Ад Сапегаў ен трапіў да новых уладальнікаў і часта пераходзіў з рук
у рукі, прычым адзін з апошніх гаспадароў у канцы XIX ст. пачаў узрываць замак,
а цэглу прадаваць на будаўніцтва карчмы. Вельмі моцна пацярпеў замак у часы сусветных
войнаў XX ст., але ўсе роўна яшчэ заставаўся значным збудаваннем. У пасляваенны
савецкі перыяд разбурэнне працягвалася, цэгла ішла на будаўніцтва калгасных кароўнікаў.
Зараз ад замка засталіся толькі руіны: рэшткі муроў з брамай, паўразбураныя вежы,
часткі жылых карпусоў. Тым не меньш, і гэтае заціхаючае рэха былога хараства прываблівае
турыстаў, якія прыязджаюць у Гальшаны, дзе захавалася адразу некалькі цікавых
архітэктурных помнікаў.
См. также фото golshany_1
См. также фото golshany_3
См. также фото golshany_4
|