Дер. Гольшаны (Гродненская обл.) Гольшанский замок XVII ст.

Дер. Гольшаны (Гродненская обл.)
Гольшанский замок XVII ст.
Веска Гальшаны, некалі цэнтр павятовага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, з XVII стагоддзя належала Сапегам -- аднаму з найбольш магутных радоў у ВКЛ. Менавіта як княжацкая рэзідэнція імі і быў пабудаваны тут замак, акружаны валамі і равамі, якія запаўняліся вадой. Кампазіцыйна замак нагадваў Мірскі, ал ў ім ужо вельмі адчуваўся ўплыў фламандскай архітэктуры. На жаль, лес гэтага помніка аказаўся драматычным. Ад Сапегаў ен трапіў да новых уладальнікаў і часта пераходзіў з рук у рукі, прычым адзін з апошніх гаспадароў у канцы XIX ст. пачаў узрываць замак, а цэглу прадаваць на будаўніцтва карчмы. Вельмі моцна пацярпеў замак у часы сусветных войнаў XX ст., але ўсе роўна яшчэ заставаўся значным збудаваннем. У пасляваенны савецкі перыяд разбурэнне працягвалася, цэгла ішла на будаўніцтва калгасных кароўнікаў. Зараз ад замка засталіся толькі руіны: рэшткі муроў з брамай, паўразбураныя вежы, часткі жылых карпусоў. Тым не меньш, і гэтае заціхаючае рэха былога хараства прываблівае турыстаў, якія прыязджаюць у Гальшаны, дзе захавалася адразу некалькі цікавых архітэктурных помнікаў.

См. также фото golshany_1
См. также фото golshany_2
См. также фото golshany_4
Развернуть на весь экран golshany_3.jpg Закрыть окно