г. Гродно Старый Замок XI-XIX в.

г. Гродно
Старый Замок
XI-XIX в.
На высокім беразе Немана захаваліся рэшткі сцен Старога Замку - комплексу абаронных умацаванняй, які ўзнік тут яшчэ ў часы Старажытнай Русі. Доўгі час тут была драўляная крэпасць, але пасля чарговага пажара ў 1398 годзе Вітаўт, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага пабудаваў на гэтым месцы мураваны замак. Працягласць замкавых сцен дасягала 300 метраў пры таўшчыні каля 3 метраў. Ад горада замак аддзяляўся ярам і глыбокіv ровам. У XVI стагоддзі, пры польскім каралі Стэфане Баторыі замак зноў быў перабудаваны, пры гэтым была разабрана значная частка старых сцен і вежаў. У палацы, пабудаваным на тэрыторыі замка, зараз размешчаны музей, а рэшткі старадаўніх умацаванняў, як і сотні гадоў таму, узвышаюцца на ракой, упрыгожваючы панараму старога горада.

См. также фото grodno_1
См. также фото grodno_3
См. также фото grodno_4
Развернуть на весь экран grodno_2.jpg Закрыть окно