г. Каменец (Брестская обл.) Каменецкая башня (Белая вежа) XIII ст.
г. Каменец (Брестская обл.)
Каменецкая башня (Белая вежа)
XIII ст.
«И за Берестье сруби город на пустом месте, нарицаемом Лесна, и нарече ему имя Каменец… созда в нем столп камен высотою 17 сажней. Подобен удивлению всем зрящим нань». Так у Іпацьеўскім летапісу гаворыцца пра Камянецкую вежу, выдатны помнік абарончага дойлідства на Беларусі. Драўляная крэпасць з магутнай мураванай вежай на беразе ракі Лясной была ўзведзена па загаду князя Уладзіміра Васільевіча з Валыні у 1276 годзе. Драўляных умацаванняў ужо няма, а вось вежа, якую яшчэ называюць Белай, захавалася вельмі нядрэнна, вытрымаўшы за свае стагоддзі шматлікія атакі крыжакоў, літоўскіх князеў, рускіх і польскіх войскаў і г. д. У сярэдзіне XX ст. яе нават аднойчы пабялілі, каб неяк апраўдаць «белую» назву, Але потым усе ж такі апамяталіся і звярнулі вежы яе спрадвечны выгляд, у якім яна цяпер і знаходзіцца, да гэтай пары здзіўляючы «всех зрящих нань» турыстаў.
Развернуть на весь экран kamenets_1.jpg Закрыть окно