Дер. Камаи (Витебская обл.)
Костел святого Иоанна Крестителя 1606 |
Яшчэ адзін
рэдкі прыклад захаваўшагася культавага доілідства абарончага тыпу. Камайскі касцел
шмат у чым нагадвае праваслаўныя царквы-крэпасці, але ўсе ж гэта каталіцкі храм
з уласцівымі яму тыпавымі рысамі, да таго ж на сотню гадоў маладзейшы. Аб «баявым»
мінулым касцела нагадваюць мураваныя ядры, якія назаўседы засталіся ў яго вежах
і сценах. Гэта адзнакі Паўночнай вайны пачатку XVIII стагоддзя, калі касцел трапіў
пад абстрэл шведскіх гармат. Пажары, рамонты, перабудовы значна змянілі першапачатковы
выгляд храма, і ўсе ж ен і цяпер уражвае арыгінальнасцю форм, багаццем інтер'ера.
Нават у гады савецкай ўлады, нягледзячы на ўсе цяжкасці, касцел працягваў дзейнічаць.
См. также фото komai_1
|