Кревский замок. Княжеская (Кейстутова) башня (XIV век)
Кревский замок.
Княжеская (Кейстутова) башня (XIV век)
Галоўную вежу Крэўскага замка, якая мае ўласнаую назву Княжацкая (ці Кейстутава), можна з поўным правам назваць гістарычным месцам. У гэтым квадраце памерам прыкладна метраў 15 на 15, не аднойчы адбываліся падзеі, рэха якіх гучала на сотні гадоў і кіламетраў навокал.
У 1382 годзе ў падзямеллях вежы задушылі вялікага князя Кейстута па загаду яго ж пляменніка Ягайлы, які рваўся да ўлады. Тая ж доля павінна была напаткаць і сына Кейстута Вітаўта. Але будучаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага і трыумфатару Грунвальдскай бітвы з крыжакамі цудам удалося тады бегчы. У 1385 годзе у вежы быў падпісаны дакумент, вядомы ў гісторыі як Крэўская унія. Ен аб’ядноўваў Літву і Польшчу пад кіраўніцтвам Ягайлы, які стаў каралем адзінай дзяржавы і распачаў еўрапейскую каралеўскую дынастыю Ягеллонаў. У XVI стагоддзі ў Княжацкай вежы некалькі гадоў жыў, выратоўваючыся ад Івана Грознага, адзін з першых рускіх палітэмігрантаў князь Андрэй Курбскі, які напісаў тут свае вядомыя адкрытыя пісьмы Івану.
На жаль, у цяперашні час Княжацкая вежа, дасягаўшая некалі 25-мятровай вышыні, як і ўвесь замак, знаходзіцца ў аварыйным стане.

См. также фото krevo_1
См. также фото krevo_3
Развернуть на весь экран krevo_2.jpg Закрыть окно