г. Лида Лидский замок Гродзенская вобл. XIV ст.

г. Лида Лидский замок
Гродзенская вобл.
XIV ст.
Лідскі замак быў заложаны вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Гедымінам у XIV ст. і уваходзіў у абарончую лінію Навагрудак - Крэва - Мядзінінкай - Тракай. Будавалі яго каля пяці гадоў, пасля чаго на працягу некалькіх стагоддзяў замак заставаўся буйной цытадэллю Вялікага Княства Літоўскага. За гэты час ен не аднойчы як адбіваў атакі ворагаў, так і разбураўся імі. У 1384 годзе ен быў упершыню захоплены крыжакамі. Яшчэ праз чатыры гады замак аблажылі, а потым разрабавалі цэлым «інтэрнацыянал», у склад якога вайшлі тыя ж крыжакі, іх тагачасны саюзнік князь Вітаўт і нават англійскія рыцары. У 1394 годзе рыцары, да якіх далучыўся яшчэ і французкі атрад, зноў напалі на замак, але на гэты раз абаронцы здолелі адбіцца. Напрыканцы XIV ст. тут жыў выгнаны з Залатой Арды хан Тахтамыш, у XV ст. - яшчэ адзін хан-выгнаннік Хаджы-Гірэй, які потым з дапамогай ВКЛ стаў ханам перакопскіх татар. У XVII ст. Лідскі замак моцна пацярпеў у час руска-польскай вайны, а ў 1702 годзе, яшчэ перад Паўночнай вайной, был спалены і канчаткова разбураны адным са шведскіх атрадаў. З таго часу ен ўжо не аднаўляўся, і да XX ст. яго руіны захавалісь прыкладна у тым выглядзе, у якім зараз знаходзіцца Крэўскі замак. Тым не меньш, шматгадовыя рэстаўрацыйныя работы дазволілі значна аднавіць знешняе аблічча старадаўняга Лідскага замка.
Развернуть на весь экран lida_1.jpg Закрыть окно