Замак у Любчы XVI ст
(Навагрудскі р-н, Гродзенская вобласць)
Галоўная вежа
|
Любчанскі замак,
помнік палацава-замкавай архітэктуры XVI-XVII ст., стаіць на высокім насыпным
узгорку на беразе Немана і з астатніх трох бакоў акаймаваны шырокімі і глыбокімі
равамі (да 10 м). Прыкладна адначасова з будаўніцтвам замка мястэчка Любча атрымала
Магдэбурскае права і ўласны герб. З 1547 года тут працавала адна з старэйшых друкарняў,
заснаваная ваяводам Янам Кішкам, які, відаць, і пачаў будаўніцтва мураванага замка.
Сення з чатырох вежаў, якія стаялі па вуглах некалі магутнага збудавання, засталіся
толькі дзве. Не захаваўся і замак, пабудаваны ўнутры двара ў XIX ст. Цяпер на
яго месцы стаіць навучальная ўстанова савецкага часу, у якой выкарыстаны часткі
палацавых сцен і падмурка. Але уцалелыя магутныя замкавыя вежы, земляныя валы
і равы, якія акрэсліваюць тэрыторыю комплекса, быццам пераносяць нас у мінулы
час, які згубіўся з разрослым гарадскім парку. |