Дер. Лысково, Пружанского р-н Брестской обл. Троицкий кастел. XVIII ст.

Дер. Лысково, Пружанского р-н Брестской обл.
Троицкий костел. XVIII ст.

Сярод іншых касцёлаў, што сёння знаходзяцца ў заняпадзе, Лыскаўскі касцёл вылучаецца тым, што і праз паўстагоддзя пасля спынення дзейнасці ў яго сценах яшчэ адчуваецца жыццё. Тут захавалася нямала фрагментаў інтэр'ера, некалькі маляўнічых роспісаў. Асабліва кантрастна яны выглядаюць узімку ў зале, падлога якой засыпана белым чыстым снегам, што апусціўся сюды праз пусты дах. Туды, амаль на самы верх, калі хопіць смеласці, можна трапіць па паўзацёртых вітых усходах, схаваных у цэнтральный вежы. Адтуль зусім маленькімі здаюцца і цэнтральны алтар з намаляванымі пад мармур калонамі, і будынак былога місіянерскага кляштара, дзе зараз месціцца вясковая бальніца.
І неяк не па сабе становіцца, калі потым сустрэнеш на сцяне, дзе некалі быў бакавы алтар, яшчэ добра распазнаныя словы вядомай малітвы: "О, Марыя, без граху пачаўшая, маліся за нас…". Сапраўды, ёсць за што шукаць у Цябе паратунку!
Вось ужо некалькі гадоў ідзе падрыхтоўка да аднаўленчых работ у Троіцкім касцёле.


См. также фото lyskovo_2
Развернуть на весь экран lyskovo_1.jpg Закрыть окно