Мирский замок. (Гродненская обл.) XVI век

Мирский замок. (Гродненская обл.)
XVI век
Мірскі замак - візітная картка Беларусі. Невыпадкова менавіта гэты выдатны твор беларускага дойлідства, разам з іншымі сапраўднымі шэдэўрамі, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. За магутнымі сценамі і гатычнымі вежамі скрыты палац - рэзідэнцыя магнатаў. Рэшткі земляных валоў і равоў вакол замка толькі падкрэсліваюць манументальнасць збудавання, а ў штучным вадаеме каля яго сцен да гэтай пары быццам адлюстроўваецца эпоха феадальнага сярэднявечча. Будаваць замак у 1495 годзе пачаў князь Юры Іллініч, а з XVI стагоддзя працягвалі знакамітыя Радзівілы. Да нашага часу замак дайшоў у адносна нядрэнным стане, хаця за сваю 500-гадоваю гісторыю быў сведкам і ўдзельнікам многіх войнаў. У XVII стагоддзі яго разбуралі войскі рускага цара Алексея Міхайлавіча, у XVIII - шведскага караля Карла XII, у час Паўночнай вайны і ў перыяд паўстання Касцюшкі. У 1812 годзе, у час руска-французкіх баеў была ўзарвана адна з вежаў, дзе знаходзіўся парахавы склад, спалены палац і г.д. Але найбольш старадаўнія вежы захаваліся практычна без перамен, а ўладальнікі замка заўседы адбудоўвалі разбуранае. Актыўныя рэстаўрацыйныя работы вядуцца ў Мірскім замку і ў апошнія гады, тут працуе філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

См. также фото mir_2
См. также фото mir_3
Развернуть на весь экран mir_1.jpg Закрыть окно