г.Магілёў Свята-Мікольскі жаночы манастыр
(Заснаваны ў XVII ст.) |
У нейкім чыне Свята-Мікольскаму манастыру пашанцавала з месцам.
Стаіць ён даволі далёка ад цэнтра горада, у нізкім месцы,
непадалёк ад Дняпра, што завецца Падміколле. Магчыма,
менавіта гэтая акалічнасць зберагла яго ў канцы 1930-х і
пасляваенныя гады ад разбурэння, якога не пазбеглі многія
старадаўнія храмы Магілёва. Так улады вырашылі па-гаспадарску
падыйсці да "аб'екта". У 1937 годзе ў святых сценах размясцілі
перасыльную турму, пасля вайны - кніжную базу. Тым не менш,
першыя рэстаўрацыйныя работы ў заглаўным храме манастыра -
Мікольскай царкве (пабудавана ў 1672) даследчыкі пачалі
ўжо ў 1956-м. А з пачатку 1990-х манастыр зноў дзейнічае,
як і стагоддзі таму.
|