в. Мосар (Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.) Касцёл святой Ганны 1792 г.

в. Мосар (Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.)
Касцёл святой Ганны 1792 г.
Сёння для жыхароў вёскі Мосар, што непадалёк ад дарогі з Глыбокага на Браслаў, турысты сталі самай звычайнай справай. Людзі прыязджаюць сюды спецыяльна, каб паглядзець на мясцовы касцёл і ўладкаваную тэрыторыю вакол яго, на якой створаны сапраўдны батанічны сад. "Там прыгожа, як у Італіі," - кажуць сваім знаёмым тыя, хто пабываў тут. І яны маюць рацыю: скульптурныя кампазіцыі, роўныя газоны, яркія кветкі і паўсюдная чысціня - усё гэта значна больш нагадвае дагледжаную Еўропу, чым звычайную беларускую вёску. Але з такім параўнаннем не згодзіцца мясцовы ксёндз. "Мосарскі стыль!" - так называе ён тую з'яву, што распаўсюдзілася ў гэтых мясцінах. І сапраўды, калі праехаць па суседніх вёсках, можна і там убачыць падобную чысціню і дагледжанасць. Прычым не толькі каля касцёлаў і капліц ці на могілках, але і ў дварах, і нават ля калгаснага праўлення.
Сёння ксёндзу Йозасу Бульке 78 гадоў. Але планы ў яго, як і раней, грандыёзныя. Напрыклад, уладкаванне размешчанага за касцёлам вадасховішча са штучнымі выспамі і высока ўзнятай над імі скульптурай Міхаіла Архангела - толькі іх частка. Самае цікавае, што ён ажыццяўляе такія планы сам і перадае веру ў асабістыя сілы ўсім, хто яму дапамагае. А такіх становіцца ўсе больш.
Бо калі ён прыехаў у Мосар, каля 20 гадоў таму, - гэта была звычайная вёска са старым касцёлам. Пры параўнанні не вельмі даўніх фотаздымкаў з сённяшнімі можна ўбачыць, як энэргія нават аднаго чалавека можа пераўтварыць навакольны свет.
Развернуть на весь экран mosar.jpg Закрыть окно