Дер. Мурованка (Гродненская обл.)
Церковь-крепость
XVI век. |
Яшчэ
адзін помнік так званай «праваслаўнай готыкі» захаваўся ў весцы Мураванка
(дакладней, у весцы Скрыбаўцы, што побач), недалек ад горада Ліда.
Мясцовай царкве Раства Багародзіцы не аднойчы прыходзілася на справе
спазнаць, што яна не толькі храм, але і крэпасць.
У XVII стагоддзі яна была пашкоджана ў руска-польскай вайне, у 1706 годзе ў час
Паўночнай вайны папала пад артылерыйскі абстрэл войскаў Карла XII, была моцна
пашкоджана і амаль сто гадоў не дзейнічала. У XIX стагоддзі ў час капітальнага
рамонту яе часткова перабудавалі, у пачатку XX - перарабілі пад касцел, пры савецкай
уладзе зачынілі і выкарытоўвалі як калгасны амбар. Зноў старадаўняю праваслаўнаю
царкву адбудавалі ў 1988-90 гадах. Праз высокія вежы можна падняцца ў размешчаны
над царкоўнай часткай баявы ярус, паглядзець з вышыні навокал скрозь вокны вежаў
і шчыліны старых байніц.
Наогул жа падобных абарончых цэркваў не так даўно на Беларусі было не дзве, і
тры. Акрамя размешчаных у Мураванке і Сынкавічах, яшчэ адна, Супрасльская Благавешчанская
царква-крэпасць знаходзілася ў наваколлі Беластока, які пасля вайны перайшоў да
Польшчы. На жаль, гэты ўнікальны помнік праваслаўнага дойлідстава быў назаўседы
страчаны у 1944 годзе, калі фашысты пры адступленні ўзарвалі царкву. Прычым зрабіць
гэта змаглі толькі ваенныя спецыялісты па моцных узрывах – настолькі трывалай
была старадаўняя пабудова. |