г. Несвиж Минская вобл.
Дворец Радзивиллов
XVI-XVIII в. |
Ствараўшыйся
на працягу некалькіх стагоддзяў палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы
- выдатны твор мастацтва, цэлая сістэма манументальных будынкаў, прыродных
і штучных вадаемаў, паркавых масіваў. Багацейшы некалі род князеў
Радзівілаў, буйнейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, мог дазволіць
сабе любую раскошу, уключаючы, зразумела, запрашэнне лепшых дойлідаў
і майстраў з Еўропы. У Нясвіжы яны пабудавалі, па сутнасці, цэлы горад,
які спалучаў у сабе фартыфікацыйныя функцыі і высокамастацкія вартасці.
Замак, пабудаваны пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Бернардоні,
стаў адным з найбольш магутных і дасканалых на Беларусі. Узвядзены
на паўвостраве і акаймаваны шырокім вадзяным ровам і высокімі валамі,
ен атрымаў адразу два вадзяных рубяжы і трапіць з горада на гэты штучны
востраў можна было толькі праз масты, якія надзейна кантралявалі абаронцы
замка. У 1654 і 1659 годзе замак вытрымаў настойлівыя атакі рускіх
войскаў, і толькі ў 1706 годзе войскі шведскага караля Карла XII пасля
працяглай аблогі ўсе ж занялі яго, абрабавалі палац і ўзарвалі бастыены.
У савецкі час палац Радзівілаў выкарыстоўвалі як санаторый для перадавікоў сельскай
гаспадаркі, але вось ужо некалькі гадоў, як тут пачаліся сур’езныя рэстаўрацыйныя
работы.
См. также фото nesviz_2
См. также фото nesviz_3
См. также фото nesviz_4
|