Город Береза (Брестская обл.)
Навагрудскі замак
(Гродзенская вобласць)
XIII-XVI ст.
Навагрудак - адзін са старэйшых беларускіх гарадоў, старадаўняя сталіца Вялікага Княства Літоўскага. На самым высокім ў горадзе ўзгорку захаваліся рэшткі замка, які пачалі будаваць тут яшчэ ў XI стагоддзі. Аднак першая мураваная вежа паўстала толькі у XIII ст. Потым яе рэшткі выкарысталі як падмурак для новай вежы, якая атрымала назву Шчытоўка і часткова захавалася да нашых дзен. Усяго ж да XVI ст. Навагрудскі замак налічваў 7 баявых вежаў і лічыўся адным з магутнейшых на Беларусі. І сапраўды, да таго часу ен ужо меў стагоддзі славутай гісторыі. На працягу XIII і XIV ст. яго так і не здолелі ўзяць ні татары, ні галіцка-валынскія войскі, ні атрады крыжакоў, неаднаразова штурмаваўшыя ягоныя муры. Некалькі нападаў перакопскіх татар замак вытрымаў на пачатку XVI ст. Захапіцць замак, прычым двойчы, удалося толькі рускім войскам падчас руска-польскай вайны 1654-1667. Большасць вежаў тады разбурылі. Але канчаткова замак быў зруйнаваны ўсе ж крыху пазней: ў 1710 годзе, калі ішла Паўночная вайна, гэта зрабілі шведы. Знішчэнне замка працягвалась і пазней. У XIX стагоддзі каменнем з яго муроў масцілі вуліцы горада, потым зрабілі на замчышчы вялікі сметнік. Толькі у 20-х гадах XX ст. да Навагрудскага замка наканец сталі адносіцца як да гістарычнага помніка і пачалі работы па яго кансервацыі.

См. также фото novogrudok_1
Развернуть на весь экран novogrudok_2.jpg Закрыть окно