г. Полоцк (Витебская обл.) Софийский собор XI-XVIII в.
г. Полацк (Віцебская вобл.)
Сафійскі сабор
XI-XVIII ст.
Гісторыя беларускага манументальнага дойлідства пачынаецца менавіта з гэтага храма. Ен быў узведзены ў 1044 - 1066 гадах прыкладна ў адзін час з такімі вялікімі хрысціянскімі святынямі славян, як Сафійскія саборы ў Ноўгарадзе і Кіеве і ў многім быў падобны да іх. Гэта пра яго пісаў аўтар «Слова о полку Игореве»: «Тому в Полотьске позвониша заутренюю рано у святыя Софеи в колоколы, а он в Кыеве звон слыша». У галоўным храме старажытнага полацкага княства прымалі паслоў, абвяшчалі пра вайну і мір, зберагалі дзяржаўную казну і рэлігійныя святыні. На жаль, да нашага часу Сафійскі сабор у сваім першапачатковым выглядзе амаль не збярогся. Ен не аднойчы гарэў, быў разбураны выбухам парахавога склада, што абсталяваў у ім Петр I у час Паўночнай вайны. У XVIII ст. сабор быў перабудаваны ў стылі барока з захаваннем уцалелых фрагментаў сцен, а таксама дзьвух бакавых апсід, застаўшыхся яшчэ ад аўтэнтычнай пабудовы XI ст.
Развернуть на весь экран polotsk_1.jpg Закрыть окно