Дер. Сынковичи (Гродненская обл.) Церковь-крепость Начало XVI ст.
Дер. Сынковичи (Гродненская обл.)
Церковь-крепость
Начало XVI ст.
Далека ад буйных гарадоў, на ўскраіне вескі ў наваколлі Слоніма сціпла хаваецца за калгасным яблыневым садам невялічкая царквушка, якая з’яўляецца архітэктурным помнікам сусветнага значэння - Сынковіцкая Свята-Міхайлаўская царква-крэпасць. Гэта значыць адначасова і храм, і магутнае для XVI ст. абарончае збудаванне, прычым выкананае у нехарактэрным для праваслаўя стылі, які нагадвае хутчэй некі сярэдневечны рыцарскі замак. Даследчыкам архітэктуры ў свой час нават прыйшлося для гэтага ўвесці спецыяльны тэрмін «праваслаўная готыка». Падобных на гэту царкву ў свеце адзінкі, і дзве з іх знаходзяцца на Беларусі. Прычым Сынковіцкая за свае амаль 500 гадоў толькі двойчы касметычна рамантавалася, што дазволіла ей адзінай з існуючых практычна цалкам захаваць сваю аўтэнтычнасць.
Значную частку XX ст. мясцовы калгас захоўваў у царкве яблыкі з суседняга саду. І дзякуй Богу, бо маглі ж узарваць ці спаліць, як гэта было не аднаразова. А так у пачатку 1990-х склад-крэпасць аддалі вернікам, ачысцілі ад яблыкаў, падрамантавалі, аднавілі сакральнае ўбранне, і з той пары ў Сынковічах зноў дзейнічае праваслаўны храм.


См. также фото Synkovitchi_1
Развернуть на весь экран synkovitchi_2.jpg Закрыть окно