г. Віцебск Дабравешчанская царква 1120-1130 гг.

г. Віцебск
Дабравешчанская царква
1120-1130 гг.
Яскравы прыклад драматычнага лёсу храма, людскіх памылак і злачынстваў, пакаяння і выпраўлення. Віцебская Даравешчанская царква, адзін са старэйшых храмаў Беларусі, была пабудавана прыкладна ў адзін час з Ефрасіннеўскай царквой у Полацку і таксама з'яўляецца помнікам полацкай школы дойлідства. Разам з тым непасрэднае яе будаўніцтва ажыццяўлялі, як лічаць даследчыкі, грэчаскія майстры, якіх прывезлі з сабой з Візантыі полацкія князі. Шмат разоў царква перабудоўвалася, адыходзіла да уніятаў, зноў вярталася да праваслаўных. Французы ў 1812 годзе абсталявалі ў ёй склад боепрыпасаў. Сур'ёзна пашкоджана яна была і ў Вялікую Айчынную. Але ж галоўнае выпрабаванне чакала яе ў "мірныя" савецкія гады: у 1961 годзе па нейкіх нетлумачальных прычынах унікальны помнік быў узарваны. Старадаўнія майстры добра ведалі сваю справу. Знішчыць царкву дашчэнту так і не атрымалася, яе рэшткі, што дасягалі некалькіх метраў у вышыню, яшчэ доўга нямым дакорам узвышаліся на беразе Дзвіны. Улады апамяталіся ў 1977, правялі кансервацыю рэшткаў.
У 1992 годзе Дабравешчанская царква была поўнасцю адноўлена і вярнулася, здавалася б, з небыцця. Яе сапраўдныя падмуркі і фрагменты старажытнай цэглы, што бачны зараз на сценах, даюць падставу лічыць захаванай яе аўтэнтычнасць.
Развернуть на весь экран vitebsk_1.jpg Закрыть окно