Рэшткі брамы замка Сапегаў
XVII ст.
г. Высокае
(Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл.)
|
Звестак пра гэты
замак даволі мала. Вядома, што пабудаваны ен быў тут Сапегамі у XVII ст. У 1794
годзе замак быў разбураны і больш не аднаўляўся. Да сенняшняга часу ад яго захаваліся
толькі фрагменты сцен і абарончых валоў, ды магутная брама. Дарэчы, амаль у такім
жа стане больш за 100 гадоў таму яе намаляваў выдатны беларускі мастак Напалеон
Орда. У XIX стагоддзі на месцы замка была пабудавана Высокаўская сядзіба ў стылі
классіцызма, па-новаму заложаны парк. Зараз на гэтай тэрыторыі размешчана навучальная
установа. |