в.Здзітава (Жабінкаўскі р-н, Брэсцкая вобл.)
Свята-Мікіцкая царква 1502 г.
|
Брэсцкую вобласць можна лічыць даволі багатай на цікавыя,
значныя і вядомыя архітэктурныя помнікі. Між тым, самым
старадаўнім храмам рэгіёна з'яўляецца вось гэта маленькая
драўляная царква, што прытулілася ля берага Мухаўца
непадалёк ад Жабінкі. Што і казаць: у мінулым годзе ей
споўнілася роўна 500(!) гадоў. Зразумела, дрэва не той
матэрыял, які здольны вытрымаць такое выпрабаванне часам,
таму царква неаднаразова перабудоўвалася. Тым не менш, яна
захавала некаторыя рысы, што характэрна для палескай школы
драўлянага дойлідства. І гэта зноў той выпадак, калі можна
смела казаць пра аўтэнтычнасць помніка, які праз стагоддзі
здолеў пранесці сваю сутнасць і арыгінальнасць. Зразумела,
царква дзейнічае.
См. также фото zdzitava_2
|