на главную
об авторе
альбом
публикации
поездки
 
   
       
на главную об авторе альбом публикации поездки

"Своеасаблiвы гiстарычны даведнiк," - так кажуць пра архiтэктурную спадчыну. Сапраўды, яе мураваныя старонкi здольны вельмi многае паведаць пра краiну i яе народ. Беларусь - невялiкая тэрыторыя ў самым цэнтры Еўропы - заўсёды была рэгiёнам, на развiцце якога iстотны ўплыў аказвалi культуры як Захаду, так i Усходу. Тут сустракалiся палiтычныя iнтарэсы магутных суседнiх дзяржаў, асноўныя рэлiгiйныя плынi, розныя стылi мастацтва. Тут квiтнела сярэдневяковая дзяржава Вялiкае княства Лiтоўскае, былi i часы, калi беларускiя тэрыторыi ўваходзiлi ў склад суседнiх краiн. Разам з тым спрадвеку iснавала нейкая своеасаблiвасць гэтай зямлi, а яе культура i мастацтва мелi адметныя рысы, давалi свету сваiх годных прадстаўнiкоў.

Як напамiн пра гэтыя гiстарычныя i культурныя падзеi засталiся на Беларусi iх нерухомыя сведкi - архiтэктурныя помнiкi. На жаль, войны, якiя праходзiлi па гэтай тэрыторыi, палiтычныя катаклiзмы, бязлiтаснае XX стагоддзе назаўседы пазбавiлi сучасную Беларусь вялiкай колькасцi гiстарычна-культурных помнiкаў. I ўсё ж шмат iх захавалася, няхай i далёка не ўсе ў лепшым стане. Некаторыя з тых, што яшчэ можна захаваць для нашчадкаў, бяздумна губляюцца зараз, у мiрны час. Таму давайце уважлiвей углядзiмся ў тое, што засталось. Магчыма, мы зразумеем нешта новае пра сябе.

Фотапраект рэкламнага агентства "Гальфстрым" "На пачатку трэцяга…" - гэта спроба стварыць архiтэктурны фотапартрэт краiны на сiмвалiчным рубяжы тысячагоддзяў. Усе прадстаўленыя тут здымкi зроблены ў 2001-2004 гадах, што дае рэдкую магчымасць убачыць гэтыя помнiкi ў iх рэальным сучасным стане.
01-02.07.2004
Будславу, где в костеле хранится главная католическая святыня Беларуси, исполнилось 500 лет.

Прочитать >>>
© В. Богданов 1988-2008, Sponsored by Infobaza.by and Furniture XO